ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2021, 19:03

Фінансаваму сектару Беларусі ўдаецца процістаяць знешнім і ўнутраным шокам - Нацбанк

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінансаваму сектару Беларусі ўдаецца процістаяць знешнім і ўнутраным шокам. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення фінансавай стабільнасці Нацыянальнага банка Ігар Магілевіч у сваім дакладзе на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка, паведамляе БЕЛТА.

"Фінансавы сектар Беларусі ўжо больш за пяць кварталаў функцыянуе ў стрэсавых умовах. Сярод асноўных пагроз фінансавай стабільнасці на першы план у 2021 годзе выйшлі нарастаючы санкцыйны націск і няўстойлівасць рэсурснай базы банкаў. Тым не менш, фінансаваму сектару краіны ўдаецца процістаяць знешнім і ўнутраным шокам. Ключавыя паказчыкі фінансавай стабільнасці ў першым паўгоддзі 2021 года знаходзіліся ў прымальных дыяпазонах", - сказаў Ігар Магілевіч.

Паводле яго слоў, нарматывы бяспечнага функцыянавання банкамі і ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у цэлым выконваліся. "Захоўвалася ўстойлівая работа страхавога сектара, лізінгавых арганізацый і сектара іншых фінансавых пасрэднікаў. Забяспечана стабільнае і бесперабойнае функцыянаванне плацежнай сістэмы краіны. Узровень сістэмных рызык не перавышае крытычнай адзнакі. Забяспечваецца плацежаздольнасць і ліквіднасць банкаў. Пакрыццё нарматыўным капіталам прынятых банкамі рызык у першым паўгоддзі 2021 года застаецца на высокім узроўні. Дастатковасць нарматыўнага капіталу па банкаўскім сектары складае 18,3 працэнта і істотна перасягае мінімальна дапушчальны ўзровень", - падкрэсліў прадстаўнік Нацбанка.

Рэнтабельнасць актываў з пачатку года павялічылася на 0,3 працэнтнага пункта да 1,5 працэнта па стане на 1 ліпеня 2021 года. Таксама вырасла рэнтабельнасць нарматыўнага капіталу банкаў. Прыбытак банкаўскага сектара за першае паўгоддзе 2021-га склаў каля Br763 млн, перасягнуўшы на Br339 млн прыбытак за аналагічны перыяд папярэдняга года. Такі рост прыбытку быў забяспечаны расфарміраваннем банкамі спецыяльных рэзерваў, якія знізіліся на Br528 млн. "Трэба адзначыць, што рост банкаўскага прыбытку ў гэтым годзе з'яўляецца трэндам у міжнародных маштабах, у тым ліку і ў дзяржавах ЕАЭС, і тлумачыцца ў значнай меры зніжэннем расходаў на спецыяльныя рэзервы. Пры гэтым працэнтныя даходы беларускіх банкаў практычна не змяніліся, не павялічыўшы ў гэтай частцы даўгавую нагрузку на эканоміку", - звярнуў увагу Ігар Магілевіч.

"Устойлівая работа банкаўскага сектара і забеспячэнне фінансавай стабільнасці ў стрэсавых умовах з'яўляюцца вынікам шматгадовай мэтанакіраванай працы па ўкараненні і развіцці правіл бяспечнага функцыянавання банкаў, развіцці макрапрудэнцыяльнага рэгулявання і ўмацаванні інстытуцыянальных асноў фінансавага сектара, - падкрэсліў ён. - Нацыянальны банк і банкі прадоўжаць гібка і аператыўна рэагаваць на ўзнікаючыя пагрозы. Вядома, прадказаць новыя шокі, іх чарговасць і маштаб вельмі складана. Многія фактары знаходзяцца па-за сферай уплыву Нацбанка. Аднак рэгулятар пільна сочыць за развіццём сітуацыі ў эканоміцы і на фінансавых рынках. Аналізуюцца магчымыя рызыкі і слабыя месцы фінансавай сістэмы, знешнія пагрозы фінансавай стабільнасці".

Ігар Магілевіч адзначыў, што Нацыянальны банк падоўжыў большасць контрцыклічных мер да канца 2021-га. У канцы бягучага года рэгулятар разгледзіць пытанне аб мэтазгоднасці згортвання такіх мер, зыходзячы з сітуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі