ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 студзеня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2020, 14:36

Ермакова: склад праўлення Белгазпрамбанка плануецца сфарміраваць у снежні

Надзея Ермакова
Надзея Ермакова

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Склад праўлення Белгазпрамбанка плануецца сфарміраваць у снежні. Аб гэтым паведаміла журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, кіраўнік часовай адміністрацыі гэтага банка Надзея Ермакова пасля даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

"Спадзяёмся, што ў бліжэйшым будучым, у снежні, закончыцца перыяд работы часовай адміністрацыі, сфарміруецца праўленне банка. У гэтым плане ідзе работа. Уласнік ужо ўнёс прапановы па шэрагу кандыдатур для фарміравання праўлення банка", - расказала Надзея Ермакова.

Яна падкрэсліла, што ў час даклада Прэзідэнту размова ішла аб рабоце банка і аб тых зрухах, якія ёсць на гэты час. "Заканчваецца час работы там часовай адміністрацыі, і я праінфармавала, што зроблена за гэты перыяд. Хачу сказаць, што кліенты банка, напэўна, забылі, што нейкія ўзрушэнні ў Белгазпрамбанку былі", - адзначыла Надзея Ермакова.

Паводле яе слоў, нельга сказаць, што ідзе адток укладаў насельніцтва ў гэтым банку. "Ён спыніўся даўно, і сітуацыя не горшая, чым у цэлым у банкаўскай сістэме краіны", - заўважыла Надзея Ермакова. Яна не звязвае адток укладаў з сітуацыяй у банку і ўвядзеннем часовай адміністрацыі.

Як сказала Надзея Ермакова, цяпер дзейнасць банка ідзе ў нармальным рэжыме: "Адзінае, банк скараціў аб'ёмы - недзе на Br1 млрд зменшыліся актывы. Гэта звязана з тым, што скараціліся крыніцы фінансавання і крэдытавання. А так, жыццё прадаўжаецца. Банк атрымаў прыбытак. За 10 месяцаў план па прыбытку крыху нават перавыкананы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі