ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 красавіка 2023, 09:11

Эксперты вывучаюць, як ва ўмовах рэгулявання цэн стымуляваць пашырэнне айчынных тавараў

Фота з архіва
Фота з архіва

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты вывучаюць, як ва ўмовах рэгулявання цэн стымуляваць пашырэнне айчынных тавараў. Тэматычнае пасяджэнне экспертнай рабочай групы па ўзаемадзеянні ў рамках рэалізацыі пастановы Савета Міністраў нумар 713 прайшло 20 красавіка ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.

Удзельнікі нарады абмеркавалі магчымыя падыходы па трансфармацыі цэнавага рэгулявання ў мэтах стварэння ўмоў для пашырэння на ўнутраным рынку тавараў айчыннай вытворчасці.

Рабочая група створана ў мэтах распрацоўкі альтэрнатыўных спосабаў цэнавага рэгулявання ў параўнанні з тымі, якія існуюць на бягучы момант. У групу ўваходзяць як прадстаўнікі гандлю і імпарцёры, так і вытворцы з розных сегментаў рынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі