ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 жніўня 2022, 09:25

Эксперт: чакаем нарошчвання інвестыцыйнай актыўнасці ў бліжэйшы час

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў бліжэйшы час чакаюць нарошчвання інвестыцыйнай актыўнасці. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Дзяніс Муха.

Праведзенае пасяджэнне Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні пад старшынствам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі знакавае, паколькі на ім было закранута шмат важных пытанняў развіцця эканомікі ў сучасных умовах, адзначыў Дзяніс Муха. "Намечаны асноўныя перспектыўныя шляхі пераадолення існуючых праблем. Акрамя таго, была абазначана адна з ключавых задач: кіраўнік дзяржавы даручыў аднавіць аб'ёмы інвестыцый у асноўны капітал. Даныя за першае паўгоддзе 2022 года паказваюць, што інвестыцыйная сфера пацярпела ў большай ступені ў параўнанні з астатнімі", - сказаў дырэктар.

Асноўнае скарачэнне прыпала на другі квартал, што было абумоўлена ўвядзеннем санкцый з боку шэрага дзяржаў. Гэта прывяло да цяжкасцей у рэалізацыі інвестыцыйных праектаў: у арганізацый з'явіліся праблемы з доступам да фінансавання, аднаўлення крэдытных ліній, асабліва адкрытых у заходніх краінах, былі парушаны ланцужкі паставак інвестыцыйных тавараў. "Мы разумелі, што нейкі перыяд эканоміка будзе адчуваць на сабе гэтыя праблемы, таму што адразу знайсці аптымальнае рашэнне не так проста. Тым не менш бачым, што наш урад старанна працаваў апошнія месяцы ў існуючых умовах абмежаванняў. Ужо намеціліся пазітыўныя крокі, і, паводле ацэнак Мінэканомікі, са жніўня можа скласціся адваротная тэндэнцыя. Мы чакаем нарошчвання інвестыцыйнай актыўнасці ў бліжэйшы час", - растлумачыў эканаміст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі