ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 29 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 снежня 2022, 09:04

Эксперт: Беларусь і Расія дасягнулі дамоўленасцей, неабходных для паспяховага функцыянавання эканомік

Фота з архіва
Фота з архіва

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дасягнулі дамоўленасцей, неабходных для паспяховага функцыянавання эканомік. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА выкладчык Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, эканаміст Віктар Саевіч, каменціруючы перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

Паводле яго слоў, бакам удалося вырашыць самую няпростую тэму - цэны на энерганосьбіты. "Прэзідэнт Беларусі задаволены вынікамі абмеркавання адзінага рынку газу і цэн на бліжэйшыя тры гады. Удалося дасягнуць таго ўзроўню цэн, які неабходны для паспяховага функцыянавання нашых прадпрыемстваў. І гэта вельмі важны стратэгічны момант", - сказаў Віктар Саевіч.

Таксама вялікая ўвага была ўдзелена тэме імпартазамяшчэння. "Цяпер вялікая колькасць заходніх кампаній сышлі з расійскага рынку. У сувязі з гэтым для нас адкрыліся новыя нішы. А паколькі наша прамысловасць усе гэтыя гады працавала, не спыняла сваю дзейнасць нават у час пандэміі, яна можа шмат чаго замясціць, а таксама дасягнуць новых этапаў у сваім развіцці, - адзначыў эксперт. - Беларускім прамысловым прадпрыемствам дадзена зялёнае святло. Для Расіі цяпер Беларусь - гэта магутны індустрыяльны цэнтр, які дапаможа ёй многія рэчы замясціць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі