ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2022, 16:13

Экспарт МТЗ за студзень-жнівень вырас на 24,7 працэнта да ўзроўню мінулага года

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт МТЗ за студзень - жнівень вырас на 24,7 працэнта да ўзроўню мінулага года. Аб гэтым у час прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ "МТЗ" Тарас Мурог, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках работы васьмі месяцаў экспарт МТЗ вырас на 24,7 працэнта да ўзроўню мінулага года. За гэты год выраблена больш за 25 тыс. адзінак тэхнікі. Складанасці, якія ў нас узніклі на рынках збыту, мы замясцілі экспартам як у прывычныя ўжо для нас краіны, так і ў новыя краіны Афрыкі. Сярод іх Зімбабвэ і ПАР. Яшчэ адзін новы напрамак для нас - Іспанія. У гэтым годзе мы таксама ўпершыню пастаўлялі туды нашы трактары. Па выніках дзейнасці прадпрыемства можна сказаць, што тыя санкцыі, якія былі ўведзены супраць Беларусі, істотна не паўплывалі на нашу работу", - расказаў спецыяліст.

Таксама ён адзначыў, што ў МТЗ ёсць праграма развіцця па будаўніцтве асобнага ліцейнага завода з перспектывамі забеспячэння ліццём усіх прадпрыемстваў прамысловасці Беларусі, а таксама работай на экспарт у краіны СНД.

Гаворачы аб камплектуючых, намеснік генеральнага дырэктара ААТ "МТЗ" заявіў, што прадпрыемства яшчэ з савецкіх часоў засталося на шляху замкнёнага цыкла. "У МТЗ ёсць уласнае канструктарскае бюро і свае распрацоўкі. Такім чынам, мы ніколі асабліва не залежалі ад паставак імпартных камплектуючых. Аднак, напрыклад, для энерганасычаных трактароў мы маглі закупляць камплектуючыя перадавых лідараў, аднак яны не былі безальтэрнатыўныя", - дадаў Тарас Мурог.

Паводле яго слоў, у прадпрыемства заўсёды было мінімум два пастаўшчыкі - айчынны, або з краін СНД і замежны. Так, незалежнасць ад геапалітычнай сітуацыі заключаецца ў разнастайнасці канструкцый і магчымасці варыянтаў устаноўкі вытворцы розных марак.

"Цяпер актыўна пашыраем адну з нашых новых мадэлей - BELARUS-541. Гэты трактар можа канкурыраваць з японскімі вытворцамі, якія шырока прадстаўлены на рынках Інданезіі, В'етнама і Камбоджы. Трактар здольны выконваць як транспартныя работы, так і працаваць на рысавых чэках. Адзначу, што па вышэйназваных краінах ужо ёсць пэўныя напрацоўкі", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі