ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2023, 15:37

Эканаміст: вытворчая кааперацыя ў Саюзнай дзяржаве забяспечвае тэхналагічны суверэнітэт

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчая кааперацыя Беларусі і Расіі забяспечвае тэхналагічны суверэнітэт у Саюзнай дзяржаве. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў доктар эканамічных навук Валерый Байнёў.

Паводле яго слоў, у існуючых умовах стаўка на паглыбленую інтэграцыю, у тым ліку ў прамысловасці, спрацавала. "Ва ўмовах знешняга націску патрэбны сумесныя стратэгіі ў розных галінах, у тым ліку і ў прамысловасці. У першую чаргу - у мікраэлектроніцы і станкабудаванні. Развіццё гэтых напрамкаў дасць магчымасць забяспечыць тэхналагічны суверэнітэт. Плюс да ўсяго, у Расіі аб'яўлена сур'ёзная праграма мадэрнізацыі прамысловых прадпрыемстваў. Гэта магчымасць для нас атрымаць сродкі для таго, каб вырашыць гэтыя пытанні. Упэўнены, што вытворчая кааперацыя дзвюх краін ужо ў бліжэйшай перспектыве дасць магчымасць замясціць увесь крытычна важны імпарт з краін Захаду, павялічыць узаемны тавараабарот, умацаваць эканоміку Саюзнай дзяржавы і павысіць дабрабыт нашых грамадзян", - адзначыў ён.

Валерый Байнёў нагадаў, што Беларусь і Расія ў лютым гэтага года заключылі міжурадавае пагадненне аб адзінай прамысловай палітыцы. "Ствараецца адзіная прастора, дзе будуць выкарыстоўвацца агульныя правілы і законы ў частцы прамысловай палітыкі. Важна, што пашыраюцца механізмы падтрымкі праектаў у Саюзнай дзяржаве, скарачаюцца бар'еры, стымулюецца выпуск новых відаў канкурэнтаздольнай прадукцыі. А галоўнае - фарміруюцца ўмовы для выкарыстання прагрэсіўных фінансавых прадуктаў", - дадаў эксперт.

Эканаміст адзначыў, што на рэалізацыю праграм імпартазамяшчэння Расія выдзеліла Беларусі крэдыт у памеры 105 млрд расійскіх рублёў. У рамках гэтых сродкаў у 2023-2024 гадах плануецца рэалізаваць 12 маштабных праектаў. "Гэта новыя рабочыя месцы, новая і запатрабаваная прадукцыя. Усё гэта ўмацуе эканоміку дзвюх краін", - адзначыў ён. "Трэба разумець, што ўсебаковае супрацоўніцтва з Расіяй - аптымальны і выгадны шлях для павышэння дабрабыту нашых грамадзян".

Валерый Байнёў таксама звярнуў увагу на тое, што сёння беларускія спецыялісты вельмі запатрабаваны ў розных галінах расійскай эканомікі. "Агульны рынак працы і высокі ўзровень працоўнай міграцыі паміж Беларуссю і Расіяй з'яўляюцца важнейшымі паказчыкамі здаровага функцыянавання эканомік", - рэзюмаваў эканаміст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі