ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2022, 09:03

ЕЭК: тэставыя таргі рапсавым алеем прайшлі на Беларускай універсальнай таварнай біржы

Фота з архіва
Фота з архіва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэставыя таргі рапсавым алеем прайшлі на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"Прадстаўнікі Беларускай універсальнай таварнай біржы прадэманстравалі рэальную схему работы, у ходзе якой нерэзідэнты з краін ЕАЭС змаглі бясплатна зарэгістравацца і аддалена ажыццяўляць куплі і продажы рапсавага алею з магчымасцю транспарціроўкі па тэрыторыі ЕАЭС. Здзелкі ажыццяўляліся ў любой з нацыянальных валют краін саюза. У таргах прынялі ўдзел суб'екты гаспадарання біржы краін Еўразійскага эканамічнага саюза, а ў якасці наглядальнікаў - прадстаўнікі дзяржорганаў і Еўразійскай эканамічнай камісіі",- расказалі ў ЕЭК.

Як растлумачылі ў прэс-службе, тэставыя таргі далі магчымасць змадэляваць і адпрацаваць умовы гандлю ў рамках першага этапу схемы фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў ЕАЭС, якія былі прапанаваны беларускім бокам. На другім этапе незадаволеныя заяўкі нацыянальных біржаў могуць накіроўвацца ў міжнародны модуль для далейшага пошуку сустрэчных прапаноў і афармлення здзелак з удзельнікамі іншых біржаў краін саюза. У ЕЭК адзначылі, што прадстаўнікі бізнесу высока ацанілі арганізацыю тэставых таргоў і выказалі зацікаўленасць ва ўдзеле ў рэальных таргах на Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Вынікі праведзеных тэставых таргоў будуць абмяркоўвацца на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў у рамках ЕАЭС восенню 2022 года.

У ЕЭК нагадалі, што фарміраванне агульнага біржавога рынку саюза прадугледжана Стратэгіяй-2025. Канцэпцыю фарміравання агульнага біржавога таварнага рынку саюза плануецца зацвердзіць да сярэдзіны 2023 года, а праграму яе рэалізацыі - да 31 снежня 2024 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі