ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2022, 18:11

ЕЭК: пры паскарэнні навукова-тэхнічнага развіцця ВУП Беларусі да 2040 года можа вырасці ў 2,7 раза

Фота прэс-службы ЕЭК
Фота прэс-службы ЕЭК

24 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пры паскарэнні навукова-тэхнічнага развіцця ВУП Беларусі да 2040 года можа стаць большы ў 2,7 раза, чым у інерцыйным сцэнарыі. Такія разлікі змешчаны ў дакладзе "Аб прыярытэтах і доўгатэрміновым прагнозе навукова-тэхнічнага развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза", абодраным на пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Згодна з дакладам пры выкананні гэтай умовы ВУП Кыргызстана можа павялічыцца ў 2,4 раза. Дадатковы прырост ВУП Арменіі, Казахстана і Расіі ў сцэнарыі поўнай рэалізацыі эканамічнага патэнцыялу за кошт навукова-тэхнічнага развіцця можа скласці 35-40 працэнтаў.

Сярод асноўных прыярытэтаў навукова-тэхнічнага развіцця ЕАЭС у дакуменце вызначаны інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; біятэхналогіі, фармакалогія і медыцына; тэхналогіі машынабудавання; тэхналогіі вытворчасці новых матэрыялаў і паліва; новыя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы; тэхналогіі здабыўных галін.

"Істотных эфектаў ад пашырэння навукова-тэхнічнага развіцця можна чакаць на часавым гарызонце 5-10 гадоў, - падкрэслілі ў ЕЭК. - Пры гэтым у рэкамендацыях да даклада адзначаецца, што фактарамі, якія абмяжоўваюць поўнафарматную рэалізацыю навукова-тэхнічнага патэнцыялу саюза, з'яўляюцца недахоп мэтавых фінансавых рэсурсаў і кваліфікаванага персаналу ў прарыўных галінах тэхніка-эканамічнага развіцця".

Асноўная задача доўгатэрміновага навукова-тэхнічнага развіцця дзяржаў ЕАЭС у бліжэйшыя 20 гадоў заключаецца ва ўздыме эканомік краін - удзельніц ЕАЭС у іерархіі сусветнага падзелу працы да ўзроўню вытворцы і экспарцёра сярэдне- і часткова высокатэхналагічнай прадукцыі.

"Каб дабіцца паскарэння навукова-тэхнічнага развіцця, неабходна пашырыць кааперацыю паміж дзяржавамі ЕАЭС, што прадугледжвае стварэнне новых рынкаў і вытворчых ланцужкоў, якія іх забяспечваюць, замяшчэнне імпарту з трэціх краін унутранымі пастаўкамі, развіццё скразных лічбавых тэхналогій і іншае, - адзначылі ў ЕЭК. - У гэтым выпадку будзе забяспечана максімальная эфектыўнасць адзінага рынку саюза і рэалізацыя яго магчымасцей для бізнесу і спажыўцоў, сфарміравана тэрыторыя інавацый і ажыццёўлены навукова-тэхнічныя прарывы, раскрыты патэнцыял інтэграцыі для людзей, павысіцца іх дабрабыт і якасць жыцця".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі