ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 снежня 2022, 17:07

ЕЭК будзе прадстаўляць статыстыку з выкарыстаннем нацыянальных валют краін ЕАЭС

Фота eurasiancommission.org
Фота eurasiancommission.org

27 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Еўразійская эканамічная камісія будзе прадстаўляць статыстычныя даныя з выкарыстаннем нацыянальных валют краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведныя змяненні Калегія ЕЭК унесла ў метадалогію фарміравання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе камісіі.

"Цяпер у якасці адзінай разліковай адзінкі пры фарміраванні статыстыкі ЕАЭС можна будзе выкарыстоўваць не толькі долар ЗША, але і нацыянальныя валюты дзяржаў - членаў", - сказалі ў прэс-службе. Як падкрэсліў член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргей Глазьеў, статыстыку па выніках бягучага года камісія зможа прадставіць ужо ў любой з нацыянальных валют дзяржаў - членаў ЕАЭС.

У прэс-службе нагадалі, што ЕЭК праводзіць ужо эксперыментальныя разлікі па экспарце і імпарце тавараў ва ўзаемным гандлі ў нацыянальных валютах. Першынство ў абслугоўванні плацяжоў ва ўзаемным гандлі ўтрымлівае расійскі рубель: у сярэднім на яго долю прыпадае больш за 70 працэнтаў плацяжоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі