ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 верасня 2022, 16:17

Дзярждума РФ ратыфікавала дагавор з Беларуссю аб гарманізацыі мытнага заканадаўства

Фота з архіва
Фота з архіва

13 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзяржаўная дума Расіі сёння ратыфікавала дагавор паміж РФ і Беларуссю аб гарманізацыі мытнага заканадаўства і супрацоўніцтве ў мытнай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэты дагавор быў падпісаны бакамі ў лютым-сакавіку 2022 года. Ён распрацаваны для рэалізацыі саюзнай праграмы па гарманізацыі падатковага і мытнага заканадаўства Беларусі і РФ, зацверджанай Дэкрэтам нумар 6 Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Прадстаўляючы дакумент, статс-сакратар - намеснік міністра фінансаў Расіі Аляксей Сазанаў растлумачыў, што дагавор прадугледжвае інфармацыйнае ўзаемадзеянне і ўзаемны абмен звесткамі мытнымі службамі Беларусі і Расіі. Дакументам агаворваецца стварэнне ў структуры Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы міждзяржаўнага цэнтра для каардынацыі работы па кіраванні рызыкамі, а таксама для рэалізацыі аналітычных функцый і маніторынгу правядзення мытных аперацый. Месцам размяшчэння міждзяржаўнага цэнтра вызначаны Мінск.

Згодна з дакументам бакі могуць ажыццяўляць сумесны мытны кантроль, арганізоўваць узаемадзеянне мабільных груп мытных органаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, прадугледжваецца гарманізацыя рэгулявання інстытута ўпаўнаважанага эканамічнага аператара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі