ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 чэрвеня 2022, 09:50

"Дынамізм у аб'ёмах заключаных кантрактаў". Русы аб Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Міхаіл Русы. Фота з архіва
Міхаіл Русы. Фота з архіва

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі дэманструе дынамізм у аб'ёмах заключаных кантрактаў, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Міхаіл Русы, паведамляе БЕЛТА.

"У нас самыя эфектыўныя, самыя хуткія - гэта адносіны паміж рэгіёнамі. Калі паглядзець, то штогод кіраўнік дзяржавы прымае ў сябе або выязджае ў два-тры дзясяткі рэгіёнаў. І за кожным становіцца вырашэнне таго ці іншага пытання, ствараецца тая ці іншая арганізацыйная структура, якая займаецца вытворчасцю прамысловасці, сельскай гаспадаркі, культурных нашых напрамкаў, сацыяльных", - расказаў Міхаіл Русы.

Ужо ў канцы чэрвеня ў Гродне адбудзецца ІХ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Паводле слоў сенатара, партфель кантрактаў з кожным годам усё цяжэйшы.

"Дынамізм і ў пагадненнях, і ў аб'ёмах заключаных кантрактаў. У гэтым годзе мы лічым па тых ужо напрацоўках, якія ёсць, толькі ў самы ўжо кароткі час - больш за 65 млрд расійскіх рублёў, гэта Br2,5 млрд. Мы дамовіліся, што з гэтага падыходу будзем лічыць у той валюце, у тых грашах, з якімі мы працуем, - адзначыў парламентарый. - Вельмі значны форум і па колькасці ўдзельнікаў. 28 дарожных карт, або 28 асноўных напрамкаў, будуць разгледжаны пасекцыйна, па напрамках. І будзе ім нададзены ход развіцця ўжо больш рэальны. У нас у перыяд работы ёсць такая міжпарламенцкая камісія, якую ўзначальваюць два намеснікі кіраўнікоў Саветаў. Мы цяпер будзем уносіць такую прапанову, каб надзяліць гэту камісію правамі кантролю за выкананнем прынятых рашэнняў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі