ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2023, 14:51

Другі энергаблок БелАЭС уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рамках этапнай праграмы энергетычнага пуску 13 мая ў 13.24 адбылося першае ўключэнне ў сетку другога энергаблока БелАЭС - ён выдаў у аб'яднаную энергасістэму краіны першыя кілават-гадзіны электраэнергіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Сінхранізацыі турбагенератара другога энергаблока атамнай станцыі з энергасістэмай папярэднічаў вялікі аб'ём работ, у тым ліку па вывадзе рэактарнай устаноўкі ў крытычны стан, затым - на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці з далейшым яе павышэннем да 40 працэнтаў.

Фота Мінэнерга
Фота Мінэнерга

Усе тэхналагічныя аперацыі выкананы ў адпаведнасці з рэгламентам і захаваннем неабходных патрабаванняў бяспекі.

"Ажыццёўлены адзін з самых важных і адказных падэтапаў энергетычнага пуску блока, які стаў вынікам маштабнай работы, звязанай з мантажом і наладкай абсталявання, правядзеннем сур'ёзных падрыхтоўчых аперацый перад штуршком турбіны і апрабаваннем яе работы на халастым ходзе, - адзначыў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. - Другі энергаблок БелАЭС паспяхова ўключаны ў аб'яднаную энергасістэму, выпрацаваная ім электраэнергія паступае спажыўцам краіны".

У Мінэнерга дадалі, што спецыялісты прадоўжаць паэтапнае асваенне магутнасці рэактара блока да 100 працэнтаў - наперадзе этап яго доследна-прамысловай эксплуатацыі, які прадугледжвае шырокі спектр выпрабаванняў тэхналагічных сістэм і абсталявання на розных рэжымах работы блока, у тым ліку з яго адключэннем ад сеткі.

Увод блока ў прамысловую эксплуатацыю плануецца ў гэтым годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі