ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 чэрвеня 2022, 12:47

Доля здзелак БУТБ з таварамі па-за абавязковым пералікам за паўгода перавысіла 50 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доля здзелак Беларускай універсальнай таварнай біржы з неабавязковымі таварамі дасягнула 52 працэнты за няпоўныя паўгода, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Па выніках няпоўных шасці месяцаў гэтага года доля здзелак з таварамі, не ўключанымі ў пералік абавязковых для рэалізацыі на біржавых таргах згодна з пастановай нумар 714 Савета Міністраў, дасягнула 52 працэнты. У вартасным выражэнні гэта больш за Br2 млрд. Для параўнання: у 2021 годзе гэты паказчык не перавышаў 30 працэнтаў, што сведчыць аб росце інтарэсу да біржавой пляцоўкі, у тым ліку як інструмента закупак за кошт уласных сродкаў.

"У сувязі са змененымі ўмовамі вядзення бізнесу многія арганізацыі пераглядаюць сваю закупачную палітыку, імкнучыся знайсці больш аператыўную і малазатратную альтэрнатыву традыцыйным тэндарам. Як вядома, ажыццяўленне закупак за кошт уласных сродкаў рэгламентуецца пастановай нумар 229 Савета Міністраў ад 15 сакавіка 2021 года, аднак на біржавыя таргі яна не распаўсюджваецца. Пры гэтым тэрміны правядзення закупкі на біржы значна больш кароткія, што дае магчымасць завяршыць працэдуру ўсяго за некалькі рабочых дзён, а замест пакета тэндарнай дакументацыі - толькі біржавы дагавор паміж заказчыкам і пастаўшчыком. Таму нядзіўна, што многія суб'екты гаспадарання аддаюць перавагу закупкам на біржы. Найбольш запатрабаваны біржавы механізм у банкаўскіх устаноў, будаўнічых трэстаў, прадпрыемстваў энергетычнага комплексу і харчовай прамысловасці. Зрэшты, апошнім часам назіраецца значны прыток удзельнікаў таргоў з іншых галін, чым і тлумачыцца павелічэнне долі ў біржавым абароце здзелак з таварамі па-за абавязковым пералікам", - пракаменціравалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, чакаецца, што далейшаму росту актыўнасці суб'ектаў гаспадарання на біржавых таргах будзе садзейнічаць нядаўна запушчаная на базе БУТБ пляцоўка імпартазамяшчэння. За мінулыя тры тыдні на біржавой гандлёвай платформе ўжо заключана больш за 1,9 тыс. здзелак з імпартазамяшчальнымі таварамі, а колькасць новых заявак на куплю і продаж павялічылася з 300 у дзень да 480.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі