ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2022, 12:46

Дэпутат: у перспектыве БелАЭС дасць магчымасць вырабляць грузавы электратранспарт

Фота з архіва
Фота з архіва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская атамная электрастанцыя ў перспектыве дасць магчымасць вырабляць у нашай краіне грузавы электратранспарт, які будзе працаваць на вадародзе. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА агучыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзяніс Карась.

"Я ўпэўнены, што гэта пытанне ў нас вывучаецца. Зялёнае паліва - вадарод - можна атрымаць на БелАЭС. У перспектыве гэта дае нам магчымасць працаваць над экалагічным рухавіком унутранага згарання для грузавога транспарту, які выкарыстоўваецца ў буйнатанажных перавозках", - адзначыў дэпутат.

Два гады таму Беларусь стала паўнацэннай ядзернай дзяржавай - у лістападзе 2020 года ў краіне адкрылася першая атамная станцыя ў Астраўцы, пабудаваная па расійскіх тэхналогіях. Праект БелАЭС прадугледжвае будаўніцтва двух энергаблокаў. Першы быў запушчаны два гады таму. Другі ўжо знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Па праекце выпрацоўка электраэнергіі двума блокамі БелАЭС забяспечыць прыкладна палавіну ад электраспажывання ўсёй краіны.

"Атамная электрастанцыя - гэта не толькі наша нацыянальная энергетычная бяспека, але і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. У тым, што мы будзем жыць камфортна. Цяпер усё прывязана да электраэнергіі. У век камп'ютарных тэхналогій, аўтаматызацыі і лічбавізацыі без яе немагчыма ўявіць многія працэсы. Дзякуючы БелАЭС у гэтым плане мы таксама незалежныя", - падкрэсліў Дзяніс Карась.

Ён таксама нагадаў, што ў абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая ўступіла ў сілу 15 сакавіка 2022 года, быў нададзены імпульс новым перспектыўным напрамкам, сярод якіх - развіццё атамнай энергетыкі ў мірных мэтах. Дзяніс Карась таксама адзначыў, што вялікая ўвага яшчэ да пачатку будаўніцтва БелАЭС удзялялася пытанню яе бяспекі. Электрастанцыя будавалася па праекце расійскай карпарацыі "Расатам", паколькі краіна-суседка - сусветны лідар у галіне ядзерных тэхналогій, яе АЭС з'яўляюцца аднымі з самых бяспечных у свеце. "Яшчэ да ўвядзення ў эксплутацыю першага энергаблока БелАЭС у Астравец прыязджалі спецыялісты МАГАТЭ і давалі рэкамендацыі. Мы ўсе іх выконвалі няўхільна, таму наша атамная электрастанцыя прызнана адной з самых бяспечных у свеце", - сказаў дэпутат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі