ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 жніўня 2022, 15:48

Чарвякоў: эфектыўнае выкарыстанне нетраў - важнейшы кампанент рацыянальнага імпартазамяшчэння

Фота з архіва
Фота з архіва

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эфектыўнае выкарыстанне нетраў - важнейшы кампанент рацыянальнага імпартазамяшчэння. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

У рабочай сустрэчы па разглядзе пытання аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання нетраў прынялі ўдзел міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, прадстаўнікі Мінпрама, Мінэнерга, Мінтранса, Мінбудархітэктуры, канцэрна "Белнафтахім", НАН Беларусі, Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканомікі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні распрацоўкі айчынных радовішчаў карысных выкапняў і ўключэння іх у эканамічны абарот.

"Нашы прадпрыемствы сёння ўвозяць карысныя выкапні з-за мяжы, у той час як ёсць уласная багатая сыравінная база. На гэта звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы на нядаўнім пасяджэнні Савета Міністраў. За 2016-2021 гады мы імпартавалі на больш як $2,1 млрд карысных выкапняў без уліку мінеральнага паліва, нафты, прыроднага газу і электраэнергіі. У бягучых умовах эфектыўнае выкарыстанне нетраў становіцца важнейшым кампанентам рацыянальнага імпартазамяшчэння", - адзначыў Аляксандр Чарвякоў.

Каб максімальна правільна задзейнічаць гэты рэзерв у інтарэсах эканомікі, навуцы, дзяржорганам і прадпрыемствам трэба аб'яднаць намаганні па ўзаемадзеянні на ўсіх этапах, пачынаючы ад геолагаразведкі, заканчваючы перапрацоўкай, падкрэсліў міністр. На яго думку, мэтазгодна сканцэнтравацца на трох напрамках. "Па-першае, змяншэнне аб'ёмаў імпарту тых карысных выкапняў, якія ў нас ёсць у дастатковай колькасці. Размова ідзе аб пясках, каалінах, глінах, базальце і іншых. Па-другое, павышэнне эфектыўнасці дзеючых вытворчасцей па здабычы і першаснай перапрацоўцы сыравіны, а таксама стварэнне новых прадпрыемстваў на базе адкрываемых радовішчаў. Плюс максімальнае прымяненне экалагічна чыстых тэхналогій, без шкоды навакольнаму асяроддзю. Па-трэцяе, выбудоўванне бясшвовага ўзаемадзеяння паміж рознымі органамі кіравання і прадпрыемствамі пры фарміраванні бесперапыннага тэхналагічнага працэсу ад геолагаразведкі і здабычы да вырабу канечнага прадукту", - абазначыў падыходы кіраўнік эканамічнага ведамства.

Выпрацаваныя ў ходзе мерапрыемства прапановы плануецца вынесці на разгляд Прэзідыума Савета Міністраў у верасні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі