ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2022, 14:02

Чартар з Мінска ў Ханой, вытворчасць спецтэхнікі і спецадзення: якія планы ў Беларусі і В'етнама

Уладзімір Баравікоў. Скрыншот з відэа "Беларусь 1"
Уладзімір Баравікоў. Скрыншот з відэа "Беларусь 1"

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб планах па арганізацыі чартару з Мінска ў В'етнам, сумеснай вытворчасці спецтэхнікі і спецадзення расказаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў, паведамляе БЕЛТА.

На гэты час у В'етнаме дзейнічае сумеснае прадпрыемства "МАЗ-Азія", прадукцыя якога можа пастаўляцца на рынкі Лаоса, Камбоджы, М'янмы. "На гэты час з-за кавідных абмежаванняў і поўнага лакдаўну ў В'етнаме, які доўжыўся больш за год, мы аднаўляем дзейнасць нашага прадпрыемства і з улікам таго, што лагістычныя схемы ў нас крыху павінны змяніцца (мы ўжо выйшлі на пэўны рэзультат), гэта прадпрыемства пачне працаваць на тую магутнасць, якую мы плануем, што дасць магчымасць нам нарасціць вытворчасць і пастаўляць прадукцыю і на іншыя рынкі", - сказаў Уладзімір Баравікоў.

Што датычыцца спецтэхнікі, на гэтым прадпрыемстве ўжо ёсць вопыт па вытворчасці пажарнай тэхнікі. У перспектыве плануецца атрымліваць шасі МАЗа, якія будуць дадаткова аснашчацца ўсімі неабходнымі агрэгатамі. А працэс вытворчасці спецадзення ўжо запушчаны. У бліжэйшы час чакаецца падпісанне кантракта і яго рэалізацыя.

Яшчэ адзін важнейшы напрамак - вытворчасць малочнай прадукцыі. У 2020 годзе ўдалося сертыфікаваць малочную прадукцыю на рынку В'етнама, што дало магчымасць нарасціць пастаўкі. "Менавіта тады ў нас узнікла ідэя па стварэнні сумеснага прадпрыемства. Цяпер падабрана пляцоўка. З мясцовымі ўладамі ўзгоднены профіль названага прадпрыемства. Мяркуем, што першы камень будаўніцтва гэтага завода мы закладзём у бягучым годзе", - адзначыў Уладзімір Баравікоў.

Паводле яго слоў, замест абмену таварамі краінам трэба больш пільна прыгледзецца да стварэння сумесных вытворчасцей. У якасці арыенціраў могуць выступіць беларускія ліфты, вытворчасць шын. Разам з тым неабавязкова ствараць менавіта сумеснае прадпрыемства, магчыма іншая форма ўзаемадзеяння, кааперацыі. Гэта дазволіць знізіць нагрузку на лагістыку.

Адказваючы на пытанне аб магчымым запуску чартару з Мінска ў В'етнам, пасол адзначыў, што цяпер вядзецца цесная работа з зацікаўленымі ведамствамі. "Будзем старацца, каб у бягучым годзе наш грамадзянін паляцеў прамым рэйсам з Мінска ў Ханой", - сказаў ён.

Уладзімір Баравікоў таксама заўважыў, што В'етнам не падтрымаў санкцыі супраць Беларусі. "Ён шчыра падтрымлівае нас па тых пытаннях, якія маюць узаемны інтарэс. Мы ўдзячныя в'етнамскаму боку за гэта і зыходзім з таго, што В'етнам стане для нас стратэгічным партнёрам у Паўднёва-Усходняй Азіі", - адзначыў пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі