ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 24 мая 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 снежня 2021, 15:29

Чабатар: мясцовая ўлада і органы кіравання будуць больш удзельнічаць у фіназдараўленні прадпрыемстваў

Фота з архіва
Фота з архіва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел мясцовай улады і органаў кіравання ў фінансавым аздараўленні прадпрыемстваў узмоцніцца. Аб гэтым сказаў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар падчас папярэдняга разгляду дапрацаванага праекта закона "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці" сёння ў Палаце прадстаўнікоў пры ўдзеле дэпутатаў, сенатараў, прадстаўніка Вярхоўнага суда, экспертаў і зацікаўленых. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Як адзначыў, адказваючы на пытанні прысутных, Юрый Чабатар, у новай рэдакцыі дакумента ўлічаны ўсе патрабаванні кіраўніка дзяржавы аб узмацненні ўдзелу мясцовай улады і органаў кіравання ў фінансавым аздараўленні прадпрыемстваў.

Аб асноўных падыходах далажыў намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Мінэканомікі Станіслаў Садоўнікаў. "Дакладна вызначаны паўнамоцтвы дзяржорганаў адносна праблемных прадпрыемстваў. Па-першае, зацвярджэнне мер папярэджання, іх суправаджэнне, узаемадзеянне з крэдыторамі для заключэння комплексных пагадненняў аб зніжэнні даўгавой нагрузкі. Па-другое, суправаджэнне на кожным этапе працэсаў судовага аздараўлення. Па-трэцяе, магчымасць замяніць антыкрызіснага кіраўніка на дзяржаўнага. Па-чацвёртае, да прыватных прадпрыемстваў, значных для эканомікі рэгіёна, па ініцыятыве выканкамаў можа быць прыменены алгарытм папярэджання банкруцтва, суправаджэння іх санацыі, продажу па конкурсе", - паведаміў ён.

Паводле слоў Станіслава Садоўнікава, узмоцніцца сацыяльная абарона работнікаў шляхам накіравання закладной выручкі на поўнае пагашэнне зарплаты, уводзіцца бясспрэчнае спагнанне пенсійных узносаў.

Намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Мінэканомікі Марыя Пакала расказала ўдзельнікам пасяджэння аб мерах, звязаных з узмацненнем рэабілітацыйнай накіраванасці праекта, ролі і месцы суда і дзяржорганаў у арганізацыі фінансавага аздараўлення праблемных прадпрыемстваў, павышэнні прыярытэту закладнога крэдытора, рэалізацыі маёмасці, вызначэнні крыніцы фінансавання працэдур.

Па выніках абмеркавання выпрацавана агульная пазіцыя аб прадаўжэнні сумеснай работы ў мэтах уключэння ў законапраект норм з улікам неабходнасці захоўваць баланс інтарэсаў усіх зацікаўленых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі