ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 5 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2022, 19:06

Чабатар: фінансаванне дзяржінвестпраграмы павялічана больш як на 50 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фінансаванне дзяржінвестпраграмы павялічана больш як на 50 працэнтаў. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, каменціруючы падпісаны кіраўніком дзяржавы ўказ нумар 257 аб удакладненні дзяржінвестпраграмы на 2022 год, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржінвестпраграмы ў бягучым годзе дадаткова накіруем больш за Br357 млн. Прадугледжаны сродкі на будаўніцтва і рэканструкцыю 145 аб'ектаў у прыярытэтных сферах. Гэта дарогі і масты рэспубліканскага значэння, арэнднае жыллё, станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза і інш. Плюс 13 новых аб'ектаў: сярод іх праекты, па якіх прыпынена фінансаванне міжнароднымі арганізацыямі. Цана пытання на 2022 год - больш за Br1 млрд", - расказаў Юрый Чабатар.

Што датычыцца сацыяльнай сферы, дадаткова запланаваны грошы на будаўніцтва трох аб'ектаў адукацыі ў Жабінцы, Століне і Мёрах, чатырох аб'ектаў аховы здароўя ў Нясвіжы, Гомелі і Магілёве. "У Віцебску прафінансуем рэканструкцыю канцэртнай залы, а ва Уздзе - плавальнага басейна", - адзначыў першы намеснік міністра.

Акрамя таго, павялічаны аб'ёмы грашовых сродкаў на будаўніцтва аперацыйна-рэанімацыйнага корпуса РНПЦ "Кардыялогія" ў Мінску, паліклінікі ў новым мікрараёне Оршы, на рэканструкцыю бальніцы ў Гродне. "Сярод культурна-турыстычных аб'ектаў адзначу рэстаўрацыю Свята-Успенскага сабора і Палацава-паркавага ансамбля ў Жылічах", - дадаў Юрый Чабатар.

Паводле слоў першага намесніка міністра, за кошт павелічэння фінансавання 11 з 60 аб'ектаў будуць дадаткова ўведзены да канца года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі