ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2022, 12:37

БУТБ: пастаўкі беларускіх піламатэрыялаў у Расію павялічыліся больш як у 7 разоў

Фота з архіва
Фота з архіва

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўкі беларускіх піламатэрыялаў у Расію павялічыліся больш як 7 разоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

"У мінулым годзе за мяжу праз біржавую пляцоўку рэалізавана больш як 2 млн куб.м піламатэрыялаў, прычым каля 90 працэнтаў прыпала на краіны Еўрасаюза і Вялікабрытанію. Зразумела, у адзін момант перанакіраваць увесь гэты аб'ём на альтэрнатыўныя рынкі не ўяўляецца магчымым. Разам з тым дзякуючы інтэнсіўнай рабоце з патэнцыяльнымі пакупнікамі пэўных вынікаў ужо дасягнулі. Больш як у 7 разоў павялічыліся пастаўкі нашых піламатэрыялаў у Расію, якая раней практычна не купляла дошку беларускай вытворчасці. У многім гэта звязана з гібкай цэнавай палітыкай айчынных экспарцёраў, якія змаглі аператыўна адаптавацца да новай рэальнасці і прапанаваць рынку канкурэнтаздольную па якасці і кошце прадукцыю. Таму з улікам бягучага ўзроўню цэн у Расійскай Федэрацыі і добра наладжаных транспартных зносін паміж нашымі краінамі разглядаем такі экспартны напрамак як адзін з прыярытэтных разам з Азіяй і Блізкім Усходам. Акрамя гэтага, вырас экспарт пілапрадукцыі ў Азербайджан, актыўна ідуць продажы ў Кітай, Турцыю, Ізраіль, Узбекістан і Грузію", - расказаў намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацавіла.

На думку прадстаўнікоў БУТБ, Федэральнага агенцтва лясной гаспадаркі Расіі, ФБУ "Раслесаабарона", на фоне зніжэння экспартных цэн на піламатэрыялы і істотнага ўмацавання курса расійскага рубля прадукцыя беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў можа быць запатрабавана ў Расійскай Федэрацыі і заняць там пэўную нішу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі