ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2022, 15:15

Брыло: у гэтым годзе Беларусі як ніколі трэба абараняць сваю харчовую бяспеку

Фота з архіва
Фота з архіва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гэтым годзе Беларусі як ніколі трэба абараняць сваю харчовую бяспеку. Аб гэтым заявіў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты год даволі няпросты, таму што ўсё, што адбываецца вакол краіны - і санкцыйны націск, і эканамічныя моманты па ўзаемадзеянні са многімі краінамі, нас нацэльвае на тое, што мы павінны сабраць максімальна тое, што ў нас знаходзіцца на палях. Мы прывыклі ўжо да таго, што поўнасцю забяспечваем харчовую бяспеку сваёй краіны, вельмі шмат прадукцыі экспартуем, але ў бягучым годзе гэта пытанне вельмі важнае, таму што як ніколі нам трэба абараніць сваю краіну прадуктамі харчавання, накарміць жывёлу, вырасціць цудоўны ўраджай", - сказаў Ігар Брыло.

Міністр адзначыў, што перад беларускімі аграрыямі пастаўлены амбіцыйныя задачы, да іх выканання варта падысці прафесійна і дысцыплінавана. "Страху ніякага няма абсалютна. Цудоўныя кармы стаяць, усе вобласці нарыхтоўваюць. Адназначна ў нас запасы будуць большыя, чым у мінулым годзе, - заявіў ён. - Другі фактар - гэта ўборка збожжавых культур. Мы возьмем большы ўраджай, чым узровень мінулага года. Гэта дае нам магчымасць спакойна глядзець у будучыню".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі