ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 верасня 2022, 10:20

Брыло пра беларускае насенняводства: гадоў 15 таму пра такое можна было толькі марыць

Фота з архіва
Фота з архіва

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Насенняводства Беларусі заняло сур'ёзную нішу. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, паведамляе БЕЛТА.

"Насенняводства Беларусі заняло сур'ёзную нішу. На ўсіх пасяўных плошчах, якія былі ў гэтым годзе (выкарыстаны. - Заўвага БЕЛТА), 67 працэнтаў беларускага насення. Па ўсіх культурах: пшаніца, трыцікале, рапс, грэчка, проса. Калі паглядзець па турнірнай табліцы, то ў нас ёсць культуры, па якіх больш за 80 працэнтаў беларускіх сартоў. Мы працуем далей. Гэта навукова-вытворчы гонар краіны. Гэта дае нам пэўную абарону ад знешніх нейкіх фактараў", - сказаў Ігар Брыло.

"Але ёсць некаторыя культуры, якім не ўласціва вядзенне насенняводства ў Беларусі, іх насенне не можа вырошчвацца на нашай тэрыторыі геаграфічна. Напрыклад, цукровыя буракі. Таму гэта імпартны складнік. Але тым не менш з кожным годам мы павялічваем долю працэнта беларускай селекцыі ў насенняводстве. І гэтым можна ганарыцца", - дадаў міністр.

Ігар Брыло прывёў прыклад: "Гадоў 15 таму можна было толькі марыць пра 70 працэнтаў насення кукурузы ў агульным насенным фондзе. Усё было практычна імпартным, і мы не разумелі, куды ісці. Цяпер мы маем сур'ёзную базу. Гэта, вядома, імпартазамяшчэнне. Гэта аснова асноў, каб наша краіна з кожным годам рабіла так, каб у насенні, прадуктах харчавання, тэхніцы максімальна ўсё было беларускае. І тады мы будзем абаронены і будзем спакойна займацца харчовай бяспекай краіны".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі