ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2022, 17:36

Брыло: на працягу трох гадоў будзем уводзіць у севазварот па 110 тыс. га меліяраваных зямель штогод

Фота з архіва
Фота з архіва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на працягу трох гадоў будуць уводзіць у севазварот каля 110 тыс. га меліяраваных зямель штогод. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адзін з важнейшых цяпер напрамкаў - меліярацыя. Нядаўна па гэтым пытанні кіраўнік дзяржавы арганізаваў вялікую нараду. На жаль, сістэмы, якія працавалі 30-40 гадоў таму, ужо не такія эфектыўныя, таму з'явілася патрэбнасць у пераглядзе падыходу да гэтага працэсу. Мы ўжо вызначылі колькасць зямлі, якую трэба меліяраваць і ўвесці ў севазварот, - гэта крыху больш за 400 тыс. га. Практычна кожны год мы ўводзілі каля 27 тыс. га такіх зямель, але зразумелі, што гэтага недастаткова. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне павялічыць колькасць такіх зямель у два разы і меліяраваць каля 55 тыс. га. На працягу трох наступных гадоў плануем уводзіць амаль 110 тыс. га такіх зямель штогод", - расказаў міністр.

Ігар Брыло дадаў, што для гэтага трэба аснасціць меліярацыйныя прадпрыемствы новай тэхнікай. "Мы былі на "Амкадоры" ў Талачынскім раёне. На прадпрыемстве нам прадэманстравалі ўсю лінейку тэхнікі, здольную меліяраваць любы ўчастак зямлі і прывесці яго ў парадак. Таксама мы цяпер маем намер аднаўляць трактарны і тэхнічны парк меліярацыйных прадпрыемстваў. Акрамя таго, прынята рашэнне, што да канца года будзе распрацаваны ўказ па фінансаванні меліярацыі на бліжэйшую пяцігодку", - падкрэсліў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, у бягучым годзе дзяржава асабліва падтрымала аграрыяў у забеспячэнні палівам і ўгнаеннямі, у рамонце тэхнікі. Гэта дазволіла гарантаваць фактычна бесперабойную работу беларускага аграпрамысловага комплексу на палях. Акрамя таго, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання заявіў, што пад вясеннюю кампанію 2023 года ў Беларусі створаны вялікі запас мінеральных угнаенняў, і ён вышэйшы за ўзровень мінулага года.

Ігар Брыло звярнуў увагу і на цеснае супрацоўніцтва Мінсельгасхарча і Нацыянальнай акадэміі навук. "70 працэнтаў насеннага матэрыялу, які нам прадастаўляецца, - селекцыя НАН Беларусі. Мы забяспечаны сартамі пшаніцы, жыта, ячменю, рапсу і іншых культур. Нягледзячы на ўведзеныя санкцыі, у нас ёсць магчымасць забяспечваць нашу краіну сваім насеннем. Таксама мы цесна працуем з Інстытутам меліярацыі і НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі", - сказаў на заканчэнне міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі