
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці" сёння запатрабаваны і неабходны эканоміцы і бізнес-супольнасці. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Леанід Брыч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў Оршы адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў на тэму "Удасканаленне сістэмы кіравання дасудовым і судовым аздараўленнем суб'ектаў гаспадарання". Сёння ў парламенце падыходзіць да завяршальнай стадыі работа над праектам закона "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці".
Мэта мерапрыемства - прэзентацыя палажэнняў законапраекта з удзелам службовых асоб дзяржаўных органаў і арганізацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
"Законапраект "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці" - даволі аб'ёмны, сур'ёзны дакумент, які сёння запатрабаваны і вельмі неабходны як у цэлым нашай эканоміцы, так і бізнес-супольнасці. Кіраўніком дзяржавы пастаўлены патрабаванні, каб не проста правесці банкруцтва прадпрыемстваў, а максімальна рэанімаваць, правесці санацыю гэтых прадпрыемстваў. І мы хочам сёння зверыць з мясцовымі органамі ўлады ключавыя моманты перад канчатковым вынясеннем законапраекта ў другім чытанні ў Авальную залу. На месцах лепш відаць, як прадпрыемствы працуюць, чым яны дыхаюць, каб максімальна захаваць калектывы. Гэта значыць зняць вялікую нагрузку з судоў і перанесці на мясцовыя органы ўлады. Гэта датычыцца ўсіх форм уласнасці, як дзяржаўных, так і камерцыйных", - удакладніў Леанід Брыч.-0-