ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 снежня 2021
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 кастрычніка 2021, 09:49

Бранцэвіч: "зялёнае" фінансаванне арыентавана на рэгіянальныя праекты

Фота Мінэканомікі
Фота Мінэканомікі

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Зялёнае" фінансаванне арыентавана на рэгіянальныя праекты з дадатным эканамічным, экалагічным і сацыяльным эфектам. Аб гэтым сказала намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, каменціруючы пытанне аб задачах праекта па размяшчэнні на біржы міжнароднага фінансавага цэнтра "Астана" дзяржаўных "зялёных" аблігацый Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Разам з калегамі з Мінфіна, Мінпрыроды, Мінжылкамгаса, прадстаўнікамі банкаўскага сектара, іншымі зацікаўленымі са жніўня гэтага года адпрацоўваем з казахстанскімі партнёрамі адпаведны пілотны праект. Стратэгічная мэта канцэпцыі "зялёнага" фінансавання, якая цяпер распрацоўваецца, у тым, каб максімальна эфектыўна задзейнічаць гэты капітал на патрэбы сацыяльнай інфраструктуры, у тым ліку ў рэгіёнах, - падкрэсліла Таццяна Бранцэвіч. - Рэалізуючы гэту ініцыятыву, мы забяспечым дадатковы ўклад у развіццё тэрыторый за кошт праектаў з дадатным эканамічным, экалагічным і сацыяльным эфектам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі