ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 2 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 ліпеня 2022, 15:23

Бранцэвіч: скарачаецца разрыў паміж зарплатамі высока- і нізкааплатных работнікаў ва ўсіх рэгіёнах краіны

Фота з архіва
Фота з архіва

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скарачаецца разрыў паміж зарплатамі высока- і нізкааплатных работнікаў ва ўсіх рэгіёнах краіны. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, каменціруючы ўплыў вынікаў работы прадпрыемстваў на павелічэнне долі супрацоўнікаў, якія атрымліваюць больш высокую зарплату, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Істотна вырасла ўдзельная вага беларусаў, якія зарабляюць звыш Br1 тыс., - з 56,7 працэнта ў лістападзе мінулага года да 61,3 працэнта ў маі бягучага. Пры гэтым кожны чацвёрты з іх атрымлівае больш за Br2 тыс. Часцей за ўсё работнікі з высокай зарплатай працуюць у сферы ІТ, горназдабыўной прамысловасці, авіятранспарце", - сказала Таццяна Бранцэвіч.

Паводле яе слоў, захаванне ўстойлівасці работы эканомікі насуперак санкцыйнаму націску дае магчымасць "падцягваць да лідараў" даходы працоўных калектываў і ў іншых галінах. "За пяць месяцаў рэальныя зарплаты, гэта значыць з улікам інфляцыйнага фактара, выраслі на 0,4 працэнта. І што, на наш погляд, яшчэ больш важна, у маі знізіўся разрыў паміж узроўнем зарплаты 10 працэнтаў высокааплатных работнікаў і 10 працэнтаў нізкааплатных у параўнанні з лістападам мінулага года, калі праводзілася папярэдняе статыстычнае даследаванне. Як вынік, дзяржаве ўдаецца скарачаць разрыў па зарплатах насельніцтва ва ўсіх рэгіёнах краіны", - падкрэсліла намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі