ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лістапада 2022, 12:34

Бранцэвіч: паспяховае развіццё краіны - гэта ўстойлівая эканоміка рэгіёнаў і высокая якасць жыцця

Таццяна Бранцэвіч. Фота Мінэканомікі
Таццяна Бранцэвіч. Фота Мінэканомікі

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паспяховае развіццё краіны - гэта ўстойлівая эканоміка рэгіёнаў і высокія стандарты якасці жыцця людзей. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у сваім прывітальным слове ўдзельнікам Магілёўскага рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Таццяна Бранцэвіч нагадала, што на канферэнцыі ААН у Рыа-дэ-Жанэйра ў 1992 годзе, дзе Беларусь была ўпершыню прадстаўлена ў якасці незалежнай дзяржавы, быў сфармуляваны пасыл: эканамічны рост - толькі ва ўзаемасувязі з працэсамі экалагічнай бяспекі і сацыяльнага развіцця. І гэта ідэя натуральным чынам увасобілася ў нацыянальных дакументах.

"Паспяховае развіццё краіны - гэта, у першую чаргу, устойлівая эканоміка рэгіёнаў і высокія стандарты якасці жыцця незалежна ад месца пражывання. Усё гэта дасягальна толькі пры эфектыўным выкарыстанні рэсурсаў і выразным плане дзеянняў. Дзяржава са свайго боку паслядоўна прымае меры, каб забяспечыць эфектыўны сімбіёз "эканоміка - экалогія". У мінулым годзе зацверджаны Нацыянальны план па развіцці зялёнай эканомікі да 2025 года. Акцэнт - на цыркулярнай эканоміцы, гэта значыць эканоміцы замкнёнага цыкла. І сёння лічу важным абмеркаваць міжнародны вопыт у гэтым напрамку", - адзначыла яна.

Паводле яе слоў, паспяховае дасягненне мэт у галіне ўстойлівага развіцця патрабуе таксама актыўнай падтрымкі насельніцтва. "Мы назіраем усплёск цікавасці да гэтай праблематыкі з боку грамадзянскай супольнасці, бізнесу, навукі. Нядаўна праведзены конкурс лепшых практык па рэалізацыі Стратэгіі развіцця Магілёўскай вобласці пацвярджае гэта", - звярнула ўвагу намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі