
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асаблівая ўвага ў беларуска-расійскім узаемадзеянні ўдзяляецца праектам прамысловай кааперацыі. Такое меркаванне выказала намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у час сустрэчы з членамі дэлегацыі РФ - удзельнікамі беларуска-расійскай рэгіянальнай канферэнцыі "Вытворчая кааперацыя: узаемадзеянне суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі бізнесу ў мэтах развіцця рэгіянальных і міжкраінавых кааперацыйных сувязей", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Паводле слоў Таццяны Бранцэвіч, апошнім часам асаблівая ўвага ў беларуска-расійскім узаемадзеянні ўдзяляецца праектам прамысловай кааперацыі. "Кансалідацыя намаганняў беларускіх і расійскіх суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва дасць магчымасць зрабіць значны крок на шляху развіцця кааперацыйных сувязей паміж прадпрыемствамі дзвюх дзяржаў", - падкрэсліла яна.
Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб дадатковых магчымасцях як прамысловых гігантаў, так і малых прадпрыемстваў для ўстанаўлення вытворчых сувязей і выпуску новых відаў прадукцыі.-0-