ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 чэрвеня 2022, 14:46

Больш за палавіну карыстальнікаў пляцоўкі імпартазамяшчэння БУТБ - малы і сярэдні бізнес

Фота з архіва
Фота з архіва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных Беларускай універсальнай таварнай біржы, прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнесу з'яўляюцца самымі актыўнымі карыстальнікамі пляцоўкі імпартазамяшчэння, запушчанай на базе БУТБ у канцы мая 2022 года. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

У структуры ўдзельнікаў таргоў яны займаюць 64 працэнты, прычым у асноўным гэта вытворцы і пастаўшчыкі аналагаў санкцыйнай прадукцыі. Такім чынам, акрамя забеспячэння ўнутранага рынку краіны таварамі крытычнага імпарту, гандлёвая платформа БУТБ таксама стымулюе прадпрымальніцкую ініцыятыву і садзейнічае ўключэнню прадстаўнікоў МСП у імпартазамяшчэнне.

"Больш за 90 працэнтаў прадаўцоў на пляцоўцы імпартазамяшчэння - гэта невялікія прыватныя прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць біржавую платформу для рэалізацыі сваёй прадукцыі буйным дзяржаўным заказчыкам. Пры гэтым апошнім часам у пакупнікоў карыстаецца попытам пастаўка тавару пад заказ. За мінулы тыдзень ужо заключана звыш 50 такіх здзелак, у тым ліку тых, што маюць на ўвазе выраб тавару па чарцяжах заказчыка. Тым самым вырашаюцца дзве важныя задачы: нішы, якія ўтварыліся на рынку, аператыўна запаўняюцца айчыннай прадукцыяй, а стабільны паток заказаў ад арганізацый дзяржсектара стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця прыватнага прадпрымальніцтва і вытворчай кааперацыі", - пракаменціравалі ў прэс-службе.

Па стане на 14 чэрвеня на пляцоўцы імпартазамяшчэння БУТБ размешчаны 2873 актыўныя заяўкі на куплю і 35928 на продаж, у тым ліку 157 заявак на пастаўку тавару пад заказ. З моманту запуску пляцоўкі беларускімі і замежнымі кампаніямі заключаны 1264 здзелкі з імпартазамяшчальнай прадукцыяй.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі