ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 25 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 кастрычніка 2020, 11:09

Больш як у 10 разоў вырасла сума здзелак з кампаніямі Кітая на БУТБ у студзені-верасні

Фота з архіва
Фота з архіва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як у 10 разоў да $2 млн вырасла сума здзелак на куплю, праведзеных кампаніямі з Кітая на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у студзені-верасні. У таварнай структуры пераважалі драўляныя нарыхтоўкі і абразныя піламатэрыялы хвойных парод, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

Як адзначылі ў БУТБ, усплёск цікавасці да біржавых таргоў з боку кітайскага бізнесу абумоўлены не толькі спрыяльнай цэнавай кан'юнктурай, але і зручнай лагістыкай, якую змаглі прапанаваць беларускія экспарцёры. У прыватнасці, з гэтага года з'явілася магчымасць купляць пілапрадукцыю на розных базісах пастаўкі (шматбазісныя лоты), што дало магчымасць кітайскім кампаніям самім выбіраць найбольш прыдатны для іх пункт прыёмкі тавару. Акрамя таго, істотна скараціліся тэрміны дастаўкі за кошт прымянення чыгуначнага транспарту ў рамках ініцыятывы кітайскага ўрада "Адзін пояс, адзін шлях".

"У далейшым для павышэння прывабнасці біржавой пляцоўкі разглядаецца магчымасць увядзення асобнай гандлёвай сесіі па рэалізацыі лесапрадукцыі на кітайскі рынак. Усе лоты, якія выстаўляюцца на гэтыя таргі, будуць максімальна адаптаванымі пад кітайскіх спажыўцоў, а за кошт высокай канцэнтрацыі пакупнікоў будзе забяспечвацца неабходны ўзровень канкурэнцыі", - паведамілі ў прэс-службе біржы.

Акрамя Кітая, высокія тэмпы росту закупак беларускай прадукцыі былі характэрны для ЗША - у 2,6 раза, Швейцарыі - у 2 разы, Бельгіі - на 84 працэнты, Іспаніі - на 24 працэнты і Нідэрландаў - на 17 працэнтаў. Разам з тым лідарам па суме імпартных здзелак па-ранейшаму застаецца Літва. За 9 месяцаў бягучага года на гэты рынак рэалізаваны тавары на агульную суму $87,4 млн, што на 3 працэнты больш, чым за той жа перыяд 2019 года. Найбольшай папулярнасцю ў літоўскіх пакупнікоў карысталіся піламатэрыялы, драўняныя шчэпкі, рапсавы алей, казеін і цэмент.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі