ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 верасня 2020, 13:27

Бюджэт з-за зніжэння нафтаперапрацоўкі і паўзы ў экспарце беларускай нафты страціў больш за Br400 млн

Фота з архіва
Фота з архіва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэт з-за зніжэння нафтаперапрацоўкі і паўзы ў экспарце беларускай нафты страціў у студзені - ліпені 2020 года больш за Br400 млн. Аб гэтым у інтэрв'ю часопісу "Финансы. Учет. Аудит" расказала намеснік міністра фінансаў Алена Печань (матэрыял быў падрыхтаваны, калі яна займала пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Мінфіна. - Заўвага БЕЛТА), паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб негатыўных фактарах, якія ўплываюць у бягучым годзе на фарміраванне даходаў рэспубліканскага бюджэту, Алена Печань назвала пагаршэнне ўмоў нафтаперапрацоўкі, а таксама нестабільную эпідэміялагічную сітуацыю.

"Найбольш праблемнымі з'яўляюцца плацяжы ад знешнеэканамічнай дзейнасці, якія ў поўным аб'ёме залічваюцца ў рэспубліканскі бюджэт. За 7 месяцаў паступіла крыху больш за 13 працэнтаў ад гадавога плана па вывазных мытных пошлінах на нафту і нафтапрадукты. Фактычныя страты казны, звязаныя са зніжэннем нафтаперапрацоўкі і прыпыненнем экспарту беларускай нафты, за гэты перыяд склалі больш за Br400 млн", - прывяла даныя Алена Печань.

Ва ўмовах запаволення эканамічнай актыўнасці бюджэт значна недабраў і па падатку на прыбытак - за 7 месяцаў паступіла менш за 18 працэнтаў ад гадавога плана.

У выніку за студзень-ліпень даходы рэспубліканскай казны склалі Br12,8 млрд, або 51 працэнт удакладненага гадавога плана. За аналагічны перыяд мінулага года паступіла Br14,4 млрд, або амаль 60 працэнтаў гадавых плацяжоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі