Сцяг Чацвер, 23 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2023, 11:20

"Беллеспаперапрам" прапануе абмеркаваць ліцэнзаванне імпарту асобных відаў тавараў

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Савета Міністраў "Аб ліцэнзаванні імпарту асобных відаў тавараў", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праект пастановы прадугледжвае ўвядзенне Беларуссю ў аднабаковым парадку часовай меры нетарыфнага рэгулявання, якая абмяжоўвае ўвоз у краіну драўнянастружкавых і драўнянавалакністых пліт, шматслойных паперы і кардону з усімі беленымі слаямі тэрмінам на 6 месяцаў шляхам выдачы ліцэнзіі ў адпаведнасці з падпунктам 1.5 пункта 1 указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2016 года нумар 124 "Аб дзяржаўным рэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці".

Арганізатар грамадскага абмеркавання - канцэрн "Беллеспаперапрам".

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 23 лютага па 5 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі