
Фота з архіва БЧ
2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы "Беллегпрама" ў 2022 годзе нарасцілі экспарт прадукцыі ў Кітайскую Народную Рэспубліку ў чатыры разы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар канцэрна Марына Васькевіч.
"Беллегпрам" разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з Пекінам. У 2022 годзе экспарт прадпрыемстваў канцэрна ў Кітай вырас у чатыры разы за кошт пастаўкі скураных тавараў вытворчасці Мінскага гарбарнага завода.
Вядзецца работа па нарошчванні аб'ёмаў пастаўкі скураной прадукцыі і вывучэнні магчымасці экспарту катальну для вытворчасці папулярнага ва ўсім свеце "экатэкстылю".-0-