ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2023, 19:55

"Беллегпрам" і "Белпрафмаш" падпісалі тарыфнае пагадненне на 2023-2025 гады

Фота з архіва
Фота з архіва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Беллегпрам" і прафсаюз "Белпрафмаш" падпісалі новае тарыфнае пагадненне на 2023-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў прафсаюзе.

Новае тарыфнае пагадненне стане асновай для заключэння калектыўных дагавораў у арганізацыях галіны і гарантам абароны работнікаў - членаў прафсаюза і наймальнікаў. Сацыяльнымі партнёрамі праведзена сур'ёзная работа па захаванні ў пагадненні ўсіх раней устаноўленых гарантый, накіраваных на павышэнне жыццёвага ўзроўню і сацыяльнай абароненасці работнікаў, таксама з'явіўся і шэраг навацый.

Напрыклад, асаблівая ўвага ўдзелена пытанню аплаты працы. Бакі дамовіліся прымаць меры па забеспячэнні суадносін сярэднямесячнай зарплаты работнікаў і мінімальнага заработку ў памерах не ніжэйшых: у 2023 годзе - 230 працэнтаў, у 2024 годзе - 240 працэнтаў, у 2025 годзе - 260 працэнтаў, а таксама ажыццяўляць дыферэнцыяцыю памеру аплаты працы ў залежнасці ад складанасці і напружанасці, умоў і ўзроўню кваліфікацыі работнікаў.

Раздзел "Праца жанчын і асоб з сямейнымі абавязкамі" дапоўнены нормай, якая дае права жанчынам на ўмовах калектыўнага дагавора атрымаць адзін свабодны ад работы дзень на працягу каляндарнага года для праходжання медагляду ў жаночай кансультацыі. Таксама рэкамендавана наймальнікам прадугледзець у калектыўных дагаворах магчымасць штомесяц прадастаўляць адзін свабодны ад работы дзень з аплатай у памеры не менш як 2/3 сярэдняга заработку працуючай маці (мачасе) або бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), якія выхоўваюць 2 і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, па іх заяве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі