ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лістапада 2022, 16:44

Белкаапсаюз прадставіць 70 найменняў мясной прадукцыі на выстаўцы "Прадэкспа"

Фота з архіва
Фота з архіва

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белкаапсаюз прадставіць 70 найменняў мясной прадукцыі на выстаўцы "Прадэкспа". Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў намеснік старшыні праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Валерый Марынічаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння больш за 300 прадпрыемстваў, цэхаў і ўчасткаў спажывецкай кааперацыі займаюцца вытворчасцю розных відаў прадукцыі. У асноўным гэта прадукты хлебапячэння, мясная перапрацоўка, вытворчасць рыбных вырабаў, ягады шокавага замарожвання, а таксама саленні, квашанні і мачэнні. Падчас 28-й міжнароднай спецыялізаванай харчовай выстаўкі-кірмашу "Прадэкспа" на стэндзе Белкаапсаюза будзе прадстаўлена прадукцыя ўсіх абласцей Беларусі. У першую чаргу там будуць прэзентаваны нашы навінкі, а таксама будзе праводзіцца дэгустацыя", - расказаў спецыяліст.

Паводле яго слоў, на выстаўцы будзе прадстаўлена 70 найменняў мясной прадукцыі - розныя віды вяндліны, зельцу, крывяной і лівернай каўбасы. "Усе гэтыя прадукты мы стараемся рабіць па новых тэхналогіях, але з улікам ужо існуючай рэцэптуры і мінімальнымі харчовымі дабаўкамі", - дадаў Валерый Марынічаў.

Таксама ён адзначыў, што выстаўка "Прадэкспа" - не толькі рухавік развіцця прамысловай вытворчасці і рэалізацыя айчыннай прадукцыі ўнутры краіны, але і пляцоўка для заключэння кантрактаў з рытэйлерамі. "Мы гатовы да перагавораў, прапаноў і разгледзім усе ўзаемавыгадныя дамоўленасці", - сказаў на заканчэнне намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі