ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 жніўня 2022, 14:54

БелГПП правяла 2,5 тыс. міжнародных мерапрыемстваў з партнёрамі з 91 краіны за апошнія тры гады

Фота з архіва
Фота з архіва

11 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. З кастрычніка 2019 года па чэрвень гэтага года па сістэме БелГПП было праведзена 2,5 тыс. міжнародных мерапрыемстваў з партнёрамі з 91 краіны. Такія лічбы агучыў сёння старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў на сходзе членаў БелГПП Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы вядзём кантакты з многімі палатамі свету. У нас падпісана вялікая колькасць дакументаў. Мы ў пастаянным кантакце з нашымі партнёрамі", - сказаў Міхаіл Мятлікаў.

Ён звярнуў увагу, што цяперашні час няпросты: пандэмія, санкцыі. "Мы з пачатку новых выклікаў, з якімі сутыкнуліся, спрабуем змяняць формы і метады работы, пашыраем і асучасніваем нашы паслугі, аператыўна ўкараняем анлайн-фарматы. Так, з кастрычніка 2019 года па чэрвень гэтага года па сістэме БелГПП было праведзена 2,5 тыс. міжнародных мерапрыемстваў з партнёрамі з 91 краіны", - адзначыў старшыня.

Асаблівы акцэнт - на развіцці адносін з краінамі далёкай дугі. Актывізавалася апошнім часам і дзейнасць сумеснага беларуска-расійскага дзелавога савета. Прадаўжаецца работа па каардынацыі дзейнасці прадстаўнікоў БелГПП за мяжой.

"Галоўная задача з пункту гледжання падтрымкі і дапамогі нашым прадпрыемствам - арганізацыя кантактна-кааперацыйных біржаў, форумаў ці ў нас у краіне, у рэгіёнах, ці з выездам у іншыя краіны", - удакладніў кіраўнік палаты.

Паводле яго слоў, падзеі апошніх гадоў аказалі значнае ўздзеянне на выставачную дзейнасць БелГПП. "Тым не менш у справаздачны перыяд нам удалося правесці 59 выстаўкі, 54 з якіх прайшлі за мяжой. Беларускія прадпрыемствы былі прадстаўлены на 8 нацыянальных выстаўках і экспазіцыях у Кітаі, Казахстане, Арабскіх Эміратах, Расіі, В'етнаме, Зімбабвэ, Кеніі. Цяпер прапрацоўваем нацыянальныя экспазіцыі на другое паўгоддзе ў Манголіі, у Кітаі", - расказаў старшыня БелГПП.

"Мы стараемся ўдзельнічаць (у выстаўках. - Заўвага БЕЛТА) на ўсіх кантынентах і дапамагаць нашым прадпрыемствам прадставіць прадукцыю", - дадаў ён.

Кіраўнік палаты таксама зрабіў акцэнт на аспектах судовых арбітражных разглядаў, інфармацыйнага складніка, адукацыйным праекце "Акадэмія экспарту", іншых пытаннях.

Міхаіл Мятлікаў нагадаў і аб тым, што 5 кастрычніка пройдзе з'езд БелГПП. Таксама ў снежні гэтага года палата адзначае сваё 70-годдзе. Паводле яго інфармацыі, сёння ў палаце больш за 2650 членаў. "З моманту правядзення папярэдняга з'езда рост колькасці членаў склаў амаль 14 працэнтаў", - удакладніў ён. Гомельская вобласць на другім месцы пасля Мінска і Мінскай вобласці па колькасці членаў.

На сённяшнім сходзе ў Гомелі выбралі дэлегатаў з'езда ад рэгіёна, уручылі ўзнагароды дыпламантам рэспубліканскага конкурсу "Лепшы экпарцёр".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі