ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 чэрвеня 2022, 10:19

Белгідрамет: стан пасеваў добры, у глебе дастаткова вільгаці

Фота з архіва
Фота з архіва

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стан пасеваў добры, у глебе дастаткова вільгаці, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У другой дэкадзе чэрвеня дажджы прайшлі на значнай частцы Беларусі. Яны падтрымлівалі запасы вільгаці ў глебе, дастатковыя для росту і развіцця сельскагаспадарчых культур. Аднак на поўдні, дзе захоўваўся недабор ападкаў, вільгацезабяспечанасць пасеваў пагоршылася, плошчы з недахопам вільгаці пашырыліся. Разам з тым, паводле візуальных ацэнак большасці метэастанцый, стан пасеваў добры", - расказалі ў Белгідрамеце.

Дажджы, якія прайшлі ў апошнія двое сутак на большай частцы тэрыторыі краіны, папоўнілі запасы глебавай вільгаці, найбольш істотна - на поўначы. Пры гэтым, паводле слоў аграметэаролагаў, на поўдні краіны, дзе ападкаў выпала намнога менш, на частцы плошчаў недахоп глебавай вільгаці можа захавацца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі