
Фота з архіва
22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах актывізацыі супрацоўніцтва арганізацый, што ўваходзяць у склад "Белдзяржхарчпрама", намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Якоўчыц прымае ўдзел у дзелавым візіце ў Кіраўскую вобласць Расіі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Белдзяржхарчпрама".
У час пасяджэння рабочай групы і наведвання аб'ектаў гандлю Аляксандр Якоўчыц абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва арганізацый канцэрна з суб'ектамі гаспадарання Кіраўскай вобласці.
У склад дэлегацыі канцэрна ўключаны кіраўнікі ААТ "Белсолад", ААТ "Мазырсоль" і СП ААТ "Спартак".
Як адзначылі ў прэс-службе "Белдзяржхарчпрама", у ходзе візіту прадстаўнікі прадпрыемстваў падпісалі шэраг кантрактаў.-0-