ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 жніўня 2022, 12:30

БЕЛАЗ развівае пастаўкі прадукцыі ў Індыю

Фота БЕЛАЗ
Фота БЕЛАЗ

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БЕЛАЗ развівае пастаўкі прадукцыі ў Індыю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал прадпрыемства.

"На працягу двух гадоў кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ-75137 грузападымальнасцю 136 т працуюць ва ўмовах экстрэмальна высокіх тэмператур (часам да плюс 50 градусаў) у вугальным кар'еры штата Чхатысгарх у Індыі. Тэхніка зарэкамендавала сябе з найлепшага боку", - падкрэслілі на заводзе.

Паспяховасць праекта ў цэлым пацвярджае новая партыя машын. "На гэты раз выбар індыйскага спажыўца спыніўся на 220-тонных кар'ерных самазвалах серыі БЕЛАЗ-7530. Тэхнічныя рашэнні, прымененыя ў велікагрузах, максімальна адаптаваны пад умовы іх эксплуатацыі. У складзе самазвалаў кандыцыянеры павышанай прадукцыйнасці, сістэма кантролю загрузкі і паліва, сістэма актыўнага відэаагляду - 360 градусаў, сістэма разумнага святла", - адзначылі на прадпрыемстве.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі