Сцяг Пятніца, 24 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 сакавіка 2024, 18:30

"Беларуснафта" пачала будаўніцтва новай нафтавай артэрыі

Фота з архіва
Фота з архіва
22 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Калектыў ВУ "Нафтаспецбуд" пачаў рэалізацыю новага важнага праекта - будаўніцтва нафтазборнага калектара ад тэхналагічнай пляцоўкі Карташоўскага нафтавага радовішча да ёмістага буліта, паведамілі БЕЛТА ў кампаніі "Беларуснафта".

Працягласць новай нафтавай артэрыі перасягне 50,5 км.

На аб'екце кругласутачна працуюць сем зварачных звёнаў. Яны аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем і інструментам. Зварана ўжо больш за 5 км труб.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, свідранне, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі