ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 мая 2022, 17:29

Беларускія прадпрыемствы ў гэтым годзе вырабяць імпартазамяшчальнай прадукцыі на $25 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадпрыемствы ў гэтым годзе вырабяць імпартазамяшчальнай прадукцыі на $25 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работу па імпартазамяшчэнні мы праводзім пастаянна, на сістэмнай аснове. У пачатку года, яшчэ да ўсіх падзей з закрыццём рынкаў, мы адпрацавалі рэгіянальныя і галіновыя планы мерапрыемстваў і не здымаем задачы па іх выкананні. Гэтыя планы будуць толькі прырастаць адпаведнымі мерапрыемствамі. Стаіць задача ў гэтым годзе вырабіць імпартазамяшчальнай прадукцыі на $25 млрд. Пры гэтым мы максімальна прыцягваем да такой работы ўсе катэгорыі прадпрыемстваў", - сказаў Юрый Чабатар.

Паводле яго слоў, у бягучым годзе ў рабоце па імпартазамяшчэнні ўдзельнічаюць каля 2,5 тыс. прадпрыемстваў па 3 тыс. таварных пазіцый. Рэалізуецца 250 інвестыцыйных праектаў. "Разам з калегамі маніторым гэтыя праекты, калі ёсць праблемныя пытанні, аказваем падтрымку", - адзначыў першы намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі