ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 лютага 2023
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 кастрычніка 2022, 14:50

Беларускія НПЗ пачынаюць выпускаць палепшаны від зімовага дызпаліва

Фота з архіва
Фота з архіва

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія НПЗ пачынаюць выпускаць палепшаны від зімовага дызельнага паліва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

"Нафтаперапрацоўчыя заводы краіны дзякуючы праведзенай мадэрнізацыі і прымяненню новых каталізатарных сістэм з другой паловы кастрычніка 2022 года замест зімовага дызельнага паліва ДП-З-К5, сорт F пачынаюць выпускаць палепшаны від зімовага дызельнага паліва - ДП-З-К5, клас 0. Пры вытворчасці новага віду з палепшанымі нізкатэмпературнымі характарыстыкамі ўлічаны рэкамендацыі вытворцаў аўтамабільнай тэхнікі, апошнія прымяняемыя імі рашэнні ў паляпшэнні работы паліўных сістэм рухавікоў унутранага згарання (РУЗ), а таксама пажаданні і запатрабаванні спажыўцоў", - адзначылі ў прэс-службе.

Прынцыповым адрозненнем новага віду зімовага дызельнага паліва з'яўляецца нарміраванне нараўне з гранічнай тэмпературай фільтравальнасці і тэмпературы памутнення. "Тэмпература памутнення з'яўляецца найбольш інфармацыйным параметрам, які ўплывае на бесперабойную работу паліўных сістэм РУЗ у зімовы перыяд", - падкрэслілі ў "Белнафтахіме".

Адгрузку новага віду паліва з НПЗ плануецца пачаць у бліжэйшы час, каб да 1 лістапада ўсе спажыўцы ўнутранага рынку, як у рознічным, так і ў аптовым сегменце, гарантавана мелі магчымасць запраўляцца зімовым дызельным палівам. Акрамя таго, прадоўжыцца рэалізацыя паліва ДП-З-К5, клас 2 для прымянення ў перыяды значнага паніжэння тэмпературы паветра (ніжэй за мінус 20).

"Аўтааматарам рэкамендуем для бесперабойнай эксплуатацыі аўтатранспарту ў зімовы перыяд, акрамя выкарыстання якаснага паліва, ажыццявіць своечасовую замену паліўнага фільтра, забяспечыць прымяненне рэкамендаваных аўтавытворцам змазачнага масла і ахаладжальных вадкасцей, а таксама праверку працаздольнасці свечак напалу і акумулятарнай батарэі", - дадалі ў канцэрне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі