ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 лістапада 2022, 11:52

Беларускія нафтавікі датэрмінова выканалі гадавы план па капрамонце свідравін

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Упраўленне па павышэнні нафтааддачы пластоў і рамонце свідравін "Беларуснафты" 24 лістапада датэрмінова выканала гадавы план геолага-тэхнічных мерапрыемстваў па капітальным рамонце свідравін, бурэнні бакавых ствалоў і асваенні свідравін пасля бурэння, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Як расказалі ў кампаніі, метадам бурэння бакавога ствала свідравіны калектыў УПНПіРС прабурыў 32,7 тыс. м горных парод з камерцыйнай скорасцю 735 м на станка-месяц. Закончылі бурэннем і здалі заказчыку 27 свідравін. Таксама спецыялісты выканалі 213 капітальных рамонтаў свідравін з дапамогай установак грузападымальнасцю да 100 т.

Сэрвіснай службай па нахілена-напраўленым бурэнні забяспечана праходка 170 тыс. м горных парод пры будаўніцтве новых свідравін.

"Гэта лепшыя вынікі работы за амаль 11 месяцаў за ўсю гісторыю прадпрыемства", - дадалі ў кампаніі.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі