ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 9 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 чэрвеня 2022, 10:46

Беларускія аграрыі нарыхтавалі 49 тыс. т сена

Фота з архіва
Фота з архіва

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі нарыхтавалі 49 тыс. т сена, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 13 чэрвеня, у цэлым па краіне травы першага ўкосу скошаны на 693,5 тыс. га плошчаў, што складае 52,2 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці першы ўкос праведзены на 82,1 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 17,7 працэнта, Гомельскай - 49,9 працэнта, Гродзенскай - 52,7 працэнта, Мінскай - 61,5 працэнта, а ў Магілёўскай - 40,5 працэнта.

Травы ўбраны з 566,7 тыс. га, што складае 81,7 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 49 тыс. т сена (5,13 працэнта да плана), 3335,5 тыс. т сенажу (24,8 працэнта) і 216,8 тыс. т сіласу (1,14 працэнта).

Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 10,51 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т ( у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі