ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 22 красавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2021, 14:04

Беларусбанк аднавіў выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк аднавіў выдачу крэдытаў на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара тэрмінам да 5 гадоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт банка.

Падаць заяўку на крэдыт фізічным асобам можна як ва ўстанове банка, так і праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (вэб-сайт банка, М-банкінг, кантакт-цэнтр, інфакіёск). Працэнтная стаўка па крэдыце ўстаноўлена з улікам ставак, якія склаліся ў банкаўскай сістэме, і складае 25 працэнтаў гадавых, 24 працэнты - пры падачы заяўкі ў названых дыстанцыйных каналах.

Асаблівыя ўмовы прадугледжаны па крэдытах для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў, а таксама тавараў і паслуг у арганізацый гандлю (сэрвісу), якія з'яўляюцца партнёрамі банка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі