ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 ліпеня 2021, 18:21

Беларусь з 1 жніўня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Фота з архіва
Фота з архіва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 жніўня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнагп саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лiпеня 2021 года нумар 440, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам стаўкі экспартных пошлін павышаюцца на сырую нафту, мазут, бітум нафтавы, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты - да $67,8 за 1 т (раней - $61,5); прамагонны бензін - $37,2 за 1 т (раней - $33,8); таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, масла змазачнае - $20,3 за 1 т (раней - $18,4).

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся з 1 ліпеня. Тады яны таксама павышаліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі