ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 жніўня 2022, 10:59

Беларусь ва ўмовах санкцый развівае імпартазамяшчэнне ў партнёрстве з Расіяй і іншымі краінамі ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь ва ўмовах санкцый развівае імпартазамяшчэнне ў партнёрстве з РФ і іншымі краінамі ЕАЭС. Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"У першым квартале ў Беларусі вырабілі $2,7 млрд імпартазамяшчальнай прадукцыі, па паўгоддзі ацэньваем вынік у памеры $6,5 млрд", - расказаў Юрый Чабатар. У сувязі з заходнімі санкцыямі тэма імпартазамяшчэння стала асабліва актуальнай. У парадку дня выбудоўванне новых лагістычных ланцужкоў, забеспячэнне прадпрыемстваў камплектуючымі. "Мы вывучалі, дзе можна абысціся ўласнымі сіламі, уласнымі рэсурсамі. Прымала ўдзел у гэтай рабоце і наша акадэмічная, вузаўская навука - там ёсць неабходныя кампетэнцыі, каб падставіць плячо ў пытанні забеспячэння камплектуючымі", - адзначыў першы намеснік міністра.

Акрамя таго, Беларусь і Расія сумесна займаюцца пытаннямі імпартазамяшчэння. "Актыўна ідзе работа па гэтым напрамку, перагаворы ў пастаянным рэжыме. У прынцыпе, пул такіх праектаў вызначаны - іх крыху больш за 10. Мы прапрацавалі праекты ўжо недзе на $1,3 млрд. Яны важны ў першую чаргу для машынабудавання. Размова ідзе аб уласным ліцці, пашырэнні вытворчасці розных кампанентаў для сельгастэхнікі. Вельмі запатрабавана сёння на рынку лесанарыхтоўчая тэхніка і ўсё звязанае з ёй. Паводле нашых ацэнак, гэтыя праекты дадуць магчымасць замясціць імпарт толькі ў Беларусі на $300-400 млн, на расійскім рынку - каля гэтай жа лічбы, а экспартны патэнцыял - амаль $700 млн", - праінфармаваў прадстаўнік Мінэканомікі.

Прадпрыемствам, якія займаюцца імпартазамяшчэннем, аказваецца падтрымка. У прыватнасці, Банк развіцця прафінансаваў ужо больш за 30 праектаў амаль на Br20 млн. Ён шукае і банкі-партнёры для ўдзелу ў гэтай рабоце.

"Бізнес вельмі актыўны. Шмат у каго ёсць кампетэнцыі, і яны гатовы прапаноўваць нашым асноўным прамысловым прадпрыемствам, якія шукаюць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў з-за лагістычных цяжкасцей. Беларуская ўніверсальная таварная біржа стварыла электронную пляцоўку імпартазамяшчэння, прыкладныя вынікі за два месяцы ўражальныя - больш за 4 тыс. здзелак на Br30 млн", - звярнуў увагу Юрый Чабатар.

Развіваецца імпартазамяшчэнне і ў супрацоўніцтве з партнёрамі з ЕАЭС. "Мы прапрацавалі спецыяльны сайт, дзе можна паглядзець праекты, якія сёння развіваюць нашы партнёры. Гэта больш за 180 праектаў, нашы там таксама ёсць і развіваюцца, - канстатаваў першы намеснік міністра. - Апошняя наша ініцыятыва па скразной прамысловай кааперацыі - гэта еўразійскі электробус. Размова аб тым, каб стварыць свой электробус на базе аўтакампанентаў з краін ЕАЭС. Гэтай тэмай актыўна займаемся. Партнёры падтрымалі гэту ідэю".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі