ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 сакавіка 2023, 12:23

Беларусь прапанавала краінам ЕАЭС прадоўжыць дзеянне нулявой пошліны на ўвоз морапрадуктаў

15 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь прапанавала краінам Еўразійскага эканамічнага саюза прадоўжыць дзеянне нулявой мытнай пошліны на ўвоз асобных відаў морапрадуктаў. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да 21 сакавіка прадоўжыцца абмеркаванне ініцыятывы Рэспублікі Беларусь аб прадаўжэнні на 3 гады тэрміну дзеяння нулявых ставак увазных мытных пошлін адносна асобных відаў кальмараў, васьміногаў і мідый, а таксама мяса крыля і сурымі", - сказала Ія Малкіна.

Беларуская ініцыятыва накіравана на забеспячэнне харчовай бяспекі, падтрымку вытворцаў рыбнай прадукцыі і недапушчэнне росту цэн на спажывецкім рынку.

Акрамя таго, да 3 красавіка прадоўжыцца абмеркаванне ініцыятывы Расіі аб устанаўленні ставак увазных мытных пошлін адносна асобных відаў дзіцячых крэслаў бяспекі для транспартных сродкаў у памеры 10 працэнтаў ад мытнага кошту плюс 0,08 еўра за 1 кг на пастаяннай аснове. "Прапанаваная мера, як паведамляецца, накіравана на падтрымку вытворцаў дзіцячых крэслаў у краінах ЕАЭС", - адзначыла прадстаўнік ЕЭК.

Гэтыя прапановы вынесены на грамадскае абмеркаванне, якое праводзіцца на прававым партале ЕАЭС. "Просім усіх зацікаўленых асоб накіроўваць свае заўвагі і прапановы", - дадала Ія Малкіна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі