ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 кастрычніка 2022, 17:56

Беларусь прадставіла павільён на выстаўцы хімічнай прамысловасці ў Маскве

Фота belinterexpo.by
Фота belinterexpo.by

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадставіла павільён на выстаўцы хімічнай прамысловасці ў Маскве, паведамілі БЕЛТА ў "Белінтэрэкспа" БелГПП.

Экспазіцыя беларускіх вытворцаў прадстаўлена на 25-й міжнароднай выстаўцы хімічнай прамысловасці і навукі "Хімія", якая праходзіць з 31 кастрычніка па 3 лістапада ў Маскве. У мерапрыемстве прымаюць удзел найбуйнейшыя прадпрыемствы нафтахімічнай галіны: ААТ "Завод горнага воску", ААТ "Гродна Азот", ААТ "Нафтан", ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", ААТ "Лакафарба", ААТ "СветлагорскХімвалакно", якія прадстаўляюць сваю лепшую прадукцыю і паслугі, а таксама навінкі вытворчасці.

У 2022 годзе ў выстаўцы прымаюць удзел больш за 200 экспанентаў з 12 краін па тэматычных раздзелах "Зялёная хімія", "Індустрыя пластмас", "Паслугі", "Хімія. Нафтагазахімія", "Інавацыі і сучасныя матэрыялы" і інш. У рамках выстаўкі пройдзе X Маскоўскі міжнародны хімічны форум. Плануецца, што беларускія экспаненты прымуць удзел у яго шырокай дзелавой праграме: круглых сталах, навукова-практычных канферэнцыях, дыскусіях, сесіях і семінарах.

Экспазіцыя арганізавана выставачным прадпрыемствам "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы канцэрна "Белнафтахім".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі