ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 мая 2022, 11:39

Беларусь прадставіла нацыянальны павільён на харчовай выстаўцы ў Казахстане

Фота "Белінтэрэкспа"
Фота "Белінтэрэкспа"

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны павільён Беларусі прадстаўлены на 22-й Казахстанскай міжнароднай выстаўцы "Прадукты харчавання, напіткі, інгрэдыенты, упакоўка і абсталяванне для харчовай прамысловасці" (InterFood Astana), якая праходзіць у Нур-Султане, паведамілі БЕЛТА ў "Белінтэрэкспа" БелГПП.

У беларускай экспазіцыі прымаюць удзел вялікія харчовыя прадпрыемствы, якія дэманструюць лепшую прадукцыю. Агульная выставачная плошча павільёна складае 48 кв.м.

Мінскі малочны завод нумар 1 прэзентуе малако, кефір, смятану, тварог, сыры, пудынгі і іншае. "Малочны свет" прапануе натуральнамалочную прадукцыю, а таксама сыры, сухую сыроватку і марожанае. Ашмянскі мясакамбінат дэманструе ялавічыну і субпрадукты, харчовы тлушч, каўбасныя вырабы. Слуцкі сыраробны камбінат прадстаўляе натуральнамалочную прадукцыю, сыры, салодкасметанковае масла, сухія малочныя прадукты. Сярод навінак - адзіныя ў Беларусі глазіраваныя сыркі без дабаўлення цукру, а таксама лінейка мяккіх сыроў і тварожных крэмаў Bela Bovino.

Арганізатар беларускай экспазіцыі - выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП. Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы і актыўным удзеле пасольства Беларусі ў Казахстане.

У выстаўцы InterFood Astana прымаюць удзел больш за 60 кампаній з шасці краін: Беларусі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Расіі, Саудаўскай Аравіі. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Акімата горада Нур-Султан, Казахстанскай акадэміі харчавання, Асацыяцыі ўпакоўшчыкаў Казахстана. Тэматычныя раздзелы выстаўкі ўключаюць харчовыя дабаўкі і інгрэдыенты, напіткі, чай, каву, абсталяванне для вытворчасці прадуктаў харчавання і напіткаў, тару і ўпаковачныя тэхналогіі, халадзільнае і гандлёвае абсталяванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі